Гістарычная даведка



«Дах» (DACH) — міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва.
У 2001 г. у берлінскім кунстхаўсе «Тахелес» адбылася выстаўка беларускага мастацтва пад назвай «Дах». Куратарамі выстаўкі былі Алесь Тарановіч(«Эротыч») і Ігар Ермакоў. З 2003 г. «Дах» пачынае набываць рысы фестывалю. Пракуратарства бяруць на сябе мастакі Зміцер Юркевіч («Мітрыч») i Алесь Родзін («Дзю»).
У верасні 2011 г. у «Тахелесе» адбыўся «Астра-Дах-15 „Колы вызнання“», які сабраў больш за 50 музыкантаў, перформераў. літаратараў  з Беларусі, а таксама і з іншых краінаў свету.
У 2013 г. у нетрах куратарскай группы была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана ( be.wikipedia.org/wiki/Арт-суполка_імя_Тадэвуша_Рэйтана )

  • Дах-І — 2001 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-II — 2002 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-III — 2003 г. галерэя «ОНІК» музей кіно, Мінск
  • Дах-IV — 2004 г. «Другое пранікненне ў Тахелес», Палац Мастацтва, Мінск
  • Дах-V — 2005 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-VI — 2007 г. «Чорныя вершнікі», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-VII — 2007 г. «Калі -Юга», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-VIII — 2008 г., Выстаўка мастакоў Тахелеса, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • Дах-IX — 2009 г. «Ахвяры Мастацтва»,Палац Мастацтва, Мінск
  • Дах-Х −2010 г., «Карані або Здабыткі Рэспублікі», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ЖАХ-ХІ — 2010 г.,"Цёмныя Таямніцы Мозга",Палац Мастацтва, Мінск
  • Дах-ХII −2011 г., прысвечаны памяці Чэслава Нямона, Палац мастацтва, Мінск
  • Дах-ХIII −2010 г., «Вечны вандроўнік і яго сябры» (прысвечаны памяці Язэпа Драздовіча), арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХІV — 2011 г., «Дах падтрымлівае Тахелес», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Астра-Дах-ХV — 2011 г., «Колы вызнання», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХVІ — 2011—2012 — «Ахвяры банка», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХVII — 2012 г., «Бела-чорна-белы», арт-сядзіба Тахелес,Берлін
  • Дах-ХVIII- 2012 г., « Вайна», арт-сядзіба Тахелес, Берлін
  • Дах-ХІХ — 2012 г., «Тахелес Біенале», клуб КУБ, Берлін
  • Дах-Крах-ХХ — 2013 г., «Напрыканцы Канца», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • "Рэха-ДАХу" -2013 г. , Музэй-сядзіба "Пружанскі палацык" ,г.Пружаны
  • Дах-ХХІ- 2013г. «Тадэвуш Рэйтэн. Імя, выкрасленае з гісторыі», в. Грушаўка
  • Дах-ХХІІ-2014 г. У межах арт-праэкту Ахвяры Мастацтва вечарына памяці нашага земляка ЧЭСЛАВА НЯМОНА г.Мінск
  • Дах-ХХІІІ-2014 "Забытым героям мінулых гадоў" (прысв.Тадэвушу Рэйтану, Самойлу Корсаку і Станіславу Мінькоўскаму-Багушэвічу) г.Мінск
  • Дах-XXIV - 2014 (Рэха-ДАХу-ІІ)  (прысвячаецца берлінскаму кунстхаўзу "ТАХЕЛЕС" і вялікаліцьвіну ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ) г.Пружаны
  • Дах--XXV -2014 "Вяртаньне" (прысв. Тадэвушу Рэйтану , пісьменнікам Станіславу і Ганне Рэйтанам) в.Грушаўка
  • ДАХ-XXVІ -2014-2015 шэраг мерапрыемстваў, выстава "Тадэвуш RE:turn" (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), прэзентацыя альманаха "Тэксты" (Палац Мастацтва) і інш.
  • РЭХА-ДАХУ-ІІІ "Вольныя духам Вялікалітвы сыны" -2015 Музэй-сядзіба "Пружанскі палацык" ,г.Пружаны
  • ДАХ-XXVIII "РЭЙТАН" -2015, Палац Мастацтва, г.Мінск
  • ДАХ-XXІХ "Адраджэнне" -2015 , в.Грушаўка
  • РЭХА-ДАХУ IV -2016 . Музей сядзіба "Пружанскі палацык", г. Пружаны
  • ДАХ-ХХХІ -"РЭЙТАН" -2016, в.Грушаўка
  • ДАХ-ХХХ "Развітанне з Тахелесам" , акдкрытая прастора ВЕРХ, Мінск,  13 верасня 2016 - 13 студзеня 2017 

Акцыі па-за межамі Даха



  • 2009 — Вечарына памяці нашага славутага земляка, музыкі Чэслава Нямона, Палац Мастацтва, Мінск
  • 2010 — Вечарына памяці музыкі Чэслава Нямона Палац Мастацтва, Мінск
  • 2010 — «У каранёў Сусветнага Дрэва», вечарына памяці мастакоў Мікалоюса Чурлёніса і Язэпа Драздовіча.
  • 2010 — «Смерць Камісара», вечарына памяці мастака Пятрова -Водкіна, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск

Комментариев нет:

Отправить комментарий